Перастаў працаваць з Беларуссю сэрвіс грашовых пераводаў Fin.do

Пра тое, што платформа для P2P-пераводаў Fin.do перастала падтрымліваць пераводы ў Беларусь і з яе, паведамляе Devby.io.

06.06.2024 / 19:53

Фота: Fin.do

У тэхпадтрымцы і апдэйтах на сайце пазначаецца, што гэтая мера — часовая, але не пішацца, як надоўга. Пры гэтым пераводы па картах у іншых рэгіёнах працуюць у звычайным рэжыме.

Раней платформа анансавала, што з 1 красавіка 2024 года сэрвіс больш не будзе падтрымліваць пераводы на карты Mastercard Прыёрбанка, Альфа Банка, БелВЭБа і Белгазпрамбанка. А яшчэ — што ў выпадку з першымі трыма банкамі будуць працаваць карты Visa, а ў выпадку з Белгазпрамбанкам не будуць падтрымлівацца таксама і яны.

Аднак на той момант адпраўка грошай з Беларусі заставалася даступнай, калі яны былі не ў беларускіх рублях.

Як цяпер можна перавесці грошы з Беларусі ў Літву і наадварот

Якія засталіся спосабы перавесці грошы ў Беларусь і колькі складзе камісія

Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?

Nashaniva.com