Эканоміка

Якія засталіся спосабы перавесці грошы ў Беларусь і колькі складзе камісія

Усё больш заходніх банкаў уводзяць абмежаванні, звязаныя з фінансавымі аперацыямі ў Беларусі. З апошніх прыкладаў — Swedbank і брытанская група кампаній HSBC. Гэта звужае магчымасці для беларусаў пераводзіць грошы родным або аплачваць пакупкі і паслугі на радзіме. Якія з сэрвісаў усё яшчэ даступныя? «Люстэрка» спытала пра гэта ў чытачоў і пратэставала сэрвісы.

Што выкарыстоўваюць беларусы для пераводу грошай на радзіму

Міраслаў (усе імёны змененыя) для пераводаў з Польшчы выкарыстоўвае Paysend. Кажа, атрымліваецца хутка і зручна, а курс «даволі нядрэнны».

— Адпраўляю з карты ў злотых на карту «Белгазпрамбанка» ў далярах. Камісія за перавод — каля 5 злотых (каля 3,7 рубля па курсе Нацбанка на 13 верасня. — Заўв. рэд.). Трохі ёсць страта на курсе канвертацыі. Ідэальна, калі б была магчымасць адпраўляць у еўра на карту ў гэтай жа валюце без стратаў. Але, на жаль, гэтай магчымасці няма. Paysend адпраўляе грошы з краіны ў нацыянальнай валюце. А Польшча не ўваходзіць у еўразону, — кажа ён.

Гэтым жа сэрвісам карыстаецца Антон, які працуе кіроўцам у адной з еўрапейскіх краін. Ён заўважыў, што чым большая сума пераводу, тым выгадней.

— Большасць маіх калег таксама карыстаецца гэтым сэрвісам. Можна ў інтэрнэце знайсці прамакод, тады не трэба плаціць 1,5 еўра (5,2 рубля) за перавод.

«Раз на квартал перакідваю грошы з рахунку банка PKO Bank Polski на рахунак у «Прыёрбанку». Грошы даходзяць за пару дзён. Таксама праходзяць аплаты з PKO на рахункі «Беларусбанка», — напісаў нам Валянцін. Некалькі чытачоў пацвердзілі, што такія пераводы ўсё яшчэ даступныя.

Яшчэ адна сістэма для грашовых пераводаў, якую выкарыстоўваюць нашыя чытачы, — гэта MoneyGram.

— Ён ёсць амаль на ўсіх поштах у Польшчы. Схема такая: у аддзяленні пошты даеш пашпарт, імя і прозвішча атрымальніка як у пашпарце і суму наяўнымі ў злотых. Яны яе пераводзяць у даляры ці еўра (ёсць невялікая камісія), потым выдаюць паперу з кодам. Ты гэты код фоткаеш і адпраўляеш атрымальніку. У Мінску ёсць аддзяленні з MoneyGram для атрымання пераводу, — расказаў Руслан.

Якія з гэтых інструментаў дакладна працуюць

Журналісты праверылі самыя папулярныя з дасланых чытачамі інструментаў, каб пераканацца, што яны сапраўды працуюць, і заадно праверыць, якія з іх самыя выгадныя.

Першай пратэставалі сістэму грашовых пераводаў Paysend. Грошы на рахунак у беларускім банку дайшлі за лічаныя хвіліны. Адправілі на беларускі рахунак 20 еўра (69 рублёў). Сістэма адразу ж перавяла іх у амерыканскую валюту — выйшла 19,52 даляра (62,8 рубля). Пры гэтым рахунак у беларускім банку, на якія пераводзіліся грошы, таксама быў у еўра. Аднак зрабіць перавод можна толькі ў амерыканскай ці беларускай валюце.

Атрымалі на беларускі рахунак грошы зноў у еўра (пасля двайной канвертацыі). Сума, якая прыйшла, склала 17,9 Еўра (61,8 рубля). Камісія сістэмы за перавод пазначаная ў памеры 1,5 еўра, яшчэ 60 цэнтаў (2,1 рубля) страцілі на канвертацыі. Пры пераводзе ў беларускіх рублях (калі рахунак у банку нашай краіны ў гэтай жа валюце) страты будуць меншыя.

Важна ўлічыць, што для рэгістрацыі на сэрвісе спатрэбіцца нумар тэлефона і картка банка той жа краіны, якой належыць гэты нумар. То-бок перавесці сродкі з рахунку ў міжнародных плацежных сістэмах кшталту Revolut не атрымаецца.

У гэтым выпадку пры пераводзе страцілі 10,5% ад сумы.

Другі па папулярнасці з прапанаваных чытачамі сэрвісаў — Fin.do. Гэтым разам удалося прывязаць не толькі картку банка канкрэтнай краіны, але і міжнароднай аплатнай сістэмы. Плюсам аказалася магчымасць адпраўляць сродкі ў еўра, што азначае адсутнасць стратаў на канвертацыі.

Сродкі прыйшлі на беларускі рахунак за некалькі хвілін. Але камісія аказалася вышэйшай, чым у мінулага сэрвісу, — 2,5 еўра (8,6 рубля). У выніку на беларускі рахунак прыйшло 17,5 еўра (60,4 рубля). То-бок на пераводзе страцілі 12,5% ад сумы.

Сэрвіс MoneyGram не сталі тэставаць на працаздольнасць, бо для рэгістрацыі для пераводаў анлайн там патрабуецца загрузка дзейнага дакумента — пашпарта або ID-карты (напрыклад, ДНЖ). Аднак у палажэнні пра выкарыстанне персанальных звестак сэрвісу гаворыцца, што ён можа перадаваць інфармацыю трэцім асобам, з якімі супрацоўнічае ў рамках аказання паслуг. Гэтае пытанне адпадае ў выпадку пераводу сродкаў у фізічных пунктах, якія працуюць з гэтай сістэмай.

Калькулятар гэтага сайта паказаў, што за адпраўку 20 еўра (69 рублёў) сэрвіс возьме камісію ў памеры 1,99 еўра (6,9 рубля).

Каментары

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Усе навіны →
Усе навіны

Падтрымайце нас праз Патрэон, каб мы змаглі больш37

Прэзідэнт Фінляндыі: Расійскаму імперыялізму не відаць канца. Трэба быць гатовымі да ўсяго і не панікаваць4

Стала вядома, як прагаласавалі малдаване, якіх звозілі з Расіі ў Мінск на выбарчы ўчастак4

Канапацкая пахвалілася, што ў 2020 годзе не марнавала грошы на выбарчую кампанію, а ўдала ўклалася ў крыптавалюту8

«Прыйдуць халодныя масы з палярных шырот». Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне16

Са смерці расійскага генерала ва Украіне робяць гераічную гібель, а ён проста ехаў п'яны5

У ЗША завяршылі падлік галасоў на выбарах прэзідэнта3

Масавая атака дронаў на Маскву, больш за 30 беспілотнікаў збілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Галоўнае
Усе навіны →