У лясах пачаліся чарніцы
Карыстальнік тыктоку падзяліўся відэаролікам з прагулкі па Белавежскай пушчы, дзе выявіў першыя спелыя ягады чарніц, заўважыў Telegraf.news.
06.06.2024 / 15:56
«Зялёных яшчэ шмат, вядома, але паволі на варэнічкі можна назбіраць. Так што, калі хто любіць чарніцы — можна ў лес», — распавёў аўтар відэароліка, прадэманстраваўшы кусцікі са спелымі ягадамі.
Раней беларусы дзяліліся ў сацсетках толькі відэаролікамі з кусцікамі чарніц падчас цвету і выказвалі здагадкі, што ягад сёлета, калі не здарыцца маразоў, павінна быць шмат.
Аднак у многіх рэгіёнах устойлівыя замаразкі трымаліся досыць доўга. Як гэта адаб'ецца на ўраджайнасці лясных ягад, пакуль незразумела.
Традыцыйна першымі ягадны сезон адкрываюць паўднёвыя рэгіёны Беларусі. У прыватнасці, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях некаторыя пачынаюць збіраць першыя ягады ўжо ў першай палове чэрвеня.
Лісічкі пачалі збіраць вёдрамі. А якія на іх цяпер цэны?
«Тры літры лісічак за пару гадзін». У Беларусі ўжо на ўсю моц пайшлі грыбы
Вось як вы адрозніце самыя смачныя сарты клубніц