У траўні Літва пазбавіла ДНЖ амаль паўтары тысячы замежнікаў
У маі Дэпартамент міграцыі ануляваў віды на жыхарства ў 1483 замежнікаў. Большасць з іх — з-за непадпісаных або скасаваных працоўных дамоў.
06.06.2024 / 12:35
Як піша LRT, асноўная колькасць тых, каго пазбавілі дазволу на жыхарства — людзі, якія парушылі правілі працоўнай міграцыі.
Акрамя таго, 12 чалавек пазбавіліся дазволу на жыхарства ў Літве з-за пагрозы дзяржаўнай бяспецы або грамадскаму парадку.
Дэпартамент міграцыі адмовіў у выдачы або змене часовага віду на жыхарства 484 асобам, 31 з іх з-за пагроз бяспекі. Таксама 1216 замежнікам забаранілі ўезд у Літву.
Цяпер у Літве дазволам на жыхарства валодаюць 219 506 замежнікаў, з іх 115 790 дазволаў на часовае пражыванне выдадзена на падставе працы.
Матолька пераехаў з Літвы ў Польшчу. І патлумачыў чаму
«Пакінулі толькі адну цыгарэту». Што цяпер адбываецца пры пераходзе беларуска-літоўскай мяжы
У Літву без ежы, напояў і цыгарэт. Што адбываецца з увозам беларускіх тавараў у Літву?