У Віцебску паставілі арыгінальны помнік расійскаму пісьменніку ФОТАФАКТ
У Віцебску на вуліцы Замкавай нядаўна паставілі помнік вядомаму расійскаму пісьменніку, лаўрэату Нобелеўскай прэміі Івану Буніну, пішуць «Витебские вести».
05.06.2024 / 17:03
Аўтар помніка — віцебскі скульптар Аляксандр Слепаў, які выявіў Буніна нібыта ідучым па вуліцы. Ён хацеў паказаць, што пісьменнік «быццам раствараецца сярод мінакоў», і таму помнік мае незвычайную форму: гэта каваны каркас, праз які праглядаюцца дамы, тратуар і людзі, якія па ім рухаюцца.
Бунін у Віцебску некалі бываў, але не сказаць, каб ягоная сувязь з горадам была хоць колькі працяглай і трывалай. Ён толькі ў 1889 годзе сюдой праязджаў і свае дарожныя ўражанні нават адлюстраваў у напісаным ужо на эміграцыі ў рамане «Жыццё Арсеньева».
Ці чытаў Караткевіч сябрам бунінскую «Бабу-Ягу»?
У Віцебскай вобласці за адну базавую прадаюць сядзібу, звязаную з беларускім рухам