У Мінску ваеннаабавязаных прызываюць у тэрабарону — іх адправяць на парад

Акрамя таго, будуць адпрацоўваць атрыманне зброі і тэхнікі.

04.06.2024 / 22:16

Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны

У Партызанскім раёне Мінска з 4 чэрвеня па 5 ліпеня праходзіць навучальны збор тэрытарыяльнай абароны.

Заняткі накіраваныя на падрыхтоўку тэрытарыяльных войскаў па вайскова-ўліковых спецыяльнасцях. Акрамя таго, падраздзяленне тэрабароны возьме ўдзел у парадзе 3 ліпеня.

У рамках збору плануецца выканаць задачы па фарміраванні тэрытарыяльных войскаў Партызанскага раёна сталіцы з наступнай падрыхтоўкай ваеннаабавязаных па вайскова-ўліковых спецыяльнасцях, паведамляе Мінабароны.

На вучэннях адпрацуюць апавяшчэнне, прызыў і дастаўку ваеннаабавязаных з запасу, а таксама атрыманне неабходных запасаў матэрыяльных сродкаў, узбраення і спецыяльнай тэхнікі з базаў, складоў, арсеналаў тэрабароны.

@nashanivanews Кіпеш на граніцах: салдат перакідваюць на мяжу з Украінай #беларусь #всрб #армиябеларуси #армия #нашаніва #беларускітыкток ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Абарону аэрапорта ў Магілёве, якую паказалі высокім чыноўнікам, рэпеціравалі тры дні

У Беларусі пройдуць яшчэ адны вучэнні тэрабароны

У Магілёўскай вобласці пачаўся навучальны збор з тэрабаронай. Ён будзе доўжыцца да канца месяца

Брэсцкая вобласць актыўна закупляе бронекамізэлькі — выдаткавалі больш за 2 мільёны рублёў

Nashaniva.com