Лукашэнка вучыў манголаў, як трэба трымаць уладу

Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе свой першы візіт у Манголію. На сустрэчы з прэзідэнтам Ухнаагійнам Хурэлсухам Лукашэнка заявіў, што прыехаў «як пасланец добрай волі», каб «расшырыць і паглубіць» адносіны, а таксама распавёў, як Манголіі трымацца паміж «дзвюма імперыямі — Кітаем і Расіей».

03.06.2024 / 08:51

Лукашэнка пахваліў палітыку Манголіі. «Заціснутыя паміж двума імперыямі, велічэзнымі дзяржавамі, вы вельмі тонка, акуратна праводзіце знешнюю палітыку, балансуючы паміж гэтымі сіламі. Ведаю, як няпроста вам утрымацца на плаву і павышаць дабрабыт вашага народа», — сказаў Лукашэнка.

Цяперашні перыяд для Манголіі ён ахарактарызаваў як вельмі складаны, важны і пераломны момант: у краіне хутка пройдуць парламенцкія выбары.

«Вы валодаеце каласальнымі рэсурсамі, велізарнымі багаццямі. Гэта ваша вялікае дабро. Але гэта багацце трэба зберагчы, абараніць. Таму што свет сёння ашалеў. Паважаюць толькі сілу. І каб існаваць у гэтым шалёным свеце, трэба быць моцным. Я ад усёй душы жадаю вам быць моцнымі, каб выжыць у гэтым свеце і зрабіць мангольскі народ заслужана багатым і вялікім. Вялікі Чынгісхан, перад якім вы схіляецеся, і заслужана, таму што ў вас вялікая гісторыя, заўсёды вучыў: каб чагосьці дасягнуць, кожнаму трэба на сваім месцы рабіць сваю справу. А ўлада павінна быць жорсткай, цвёрдай, як кулак. Растапыранымі пальцамі ўлада ніхто не трымае», — папярэдзіў манголаў ён.

«Мы гатовы для вас вырашыць любыя праблемы, якія можам вырашыць. І па якіх вы ўбачыце ў нас, у Беларусі, як яны вырашаюцца», — запэўніў Лукашэнка. 

Ён запрасіў прэзідэнта Манголіі здзейсніць візіт у Беларусь, каб асабіста паглядзець, як жыве краіна. 

Колькі атрымліваюць на аршанскім заводзе «Легмаш», які цяпер працуе на вайну

Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант?

«Я не ведала, хто яна такая». Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі

Nashaniva.com