Мадрыдскі «Рэал» выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў

На лонданскім «Уэмблі» прайшоў фінальны матч Лігі чэмпіёнаў, у якім сышліся дортмундская «Барусія» і мадрыдскі «Рэал». Перамаглі іспанцы.

02.06.2024 / 00:02

Вінісіус Жуніёр толькі што забіў другі мяч у вароты «Барусіі». Фота: AP Photo/Frank Augstein

Пасля першага тайма лік быў 0:0, перавагу ў ім мела «Барусія», якая стварыла некалькі небяспечных момантаў.

Але ў другім тайме ініцыятыву перахапіў «Рэал».

На 74-й хвіліне першы гол забіў Дані Карвахаль, а на 83-й бразільскі легіянер Вінісіус Жуніёр зрабіў лік 2:0. Такім ён і застаўся да фінальнага свістка.

Гэта 15-ы трафей «Рэала», па гэтым паказчыку каралеўскі клуб — рэкардсмен. 

У сваім апошнім матчы за «Рэал» Тоні Крос аддаў галявую перадачу. А Марка Ройс пакідае «Барусію», так і не выйграўшы трафей ЛЧ.

Падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў на поле выбег фанат гомельскага трэш-блогера

Сёння — фінал Лігі чэмпіёнаў. Ці будзе зламаная традыцыя апошніх чатырох фіналаў?

Крышціяну Раналду застанецца ў Саўдаўскай Аравіі яшчэ на адзін сезон

Nashaniva.com