Спорт12

Сёння — фінал Лігі чэмпіёнаў. Ці будзе зламаная традыцыя апошніх чатырох фіналаў?

Матч паміж дортмундскай «Барусіяй» і мадрыдскім «Рэалам» пройдзе ў Лондане на культавым «Уэмблі» і пачнецца а 22-й па мінскім часе.

Фота: Uefa.com

У сезоне 2017/2018 фінал паміж «Рэалам» і «Ліверпулем» скончыўся вясёлымі 3:1, але перадусім запомніўся мегафэйламі варатара «Ліверпуля» Ларыса Карыуса, за што той нават выбачыўся перад аднаклубнікамі і заўзятарамі.

У наступным годзе «Ліверпуль» перамог у фінале «Тотэнхем» з лікам 2:0, але гэта быў вельмі сумны матч, дзе мерсісайдцы забілі першы гол на 2-й хвіліне і адразу засушылі гульню.

А потым чатыры гады запар фіналы завяршаліся лікам 1:0.

Спачатку фінал у 2020-м годзе, калі плэй-оф з-за кавіду дагульваўся ў жніўні, але ў Беларусі прайшоў амаль незаўважным на фоне масавых пратэстаў супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў. Тады «Баварыя» перамагла «ПСЖ» 1:0.

У сезоне 2020-2021 «Чэлсі» перамог «МанСіці» 1:0, у сезоне 2021-2022 «Рэал» выйграў з такім жа лікам у «Ліверпуля», а год таму «МанСіці» з лікам 1:0 перамог «Інтэр».

Як будзе сёння?

Цікавы факт. Для «Рэала» гэта будзе 18-ы фінал з 1956 года і шосты ў XXІ стагоддзі. У XXІ стагоддзі каралеўскі клуб, калі дабіраўся да фіналу, то не прайграваў, а ўсяго ў мадрыдцаў 14 тытулаў пераможцы Лігі чэмпіёнаў.

Для «Барусіі» гэта будзе трэці фінал Лігі чэмпіёнаў, у 1997 годзе клуб заваяваў галоўны трафей у супрацьстаянні з «Ювентусам».

***

Дарэчы, гэта апошні сезон Лігі чэмпіёнаў у такім фармаце (з групавым турнірам восем па чатыры каманды).

Наступны сезон будзе праведзены па новай сістэме з агульнай табліцай, калі каманды гуляюць з камандамі, што паказваюць падобныя вынікі.

Каментары12

  • Маіч
    01.06.2024
    Скажыце хто як з Беларусі паглядзець гэты матч?

    [ёсць пірацкія сайты-агрэгатары]
  • Цім
    01.06.2024
    3:1 на карысць "Рэала". Гэта мая стаўка.
  • Гузік
    01.06.2024
    Сістэма не швайцарская, але пахожая. Вывучыце матчастку!

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Усе навіны →
Усе навіны

Тэніска з адхінутым каўняром — летні трэнд у Амерыцы і Еўропе2

«Я ўпершыню сутыкнулася з такой сурʼёзнай траўмай». Сабаленка можа зняцца з Уімблдона2

Хлопец у Кобрынскім раёне скокнуў з тарзанкі — і не вынырнуў

ПА АБСЕ прызнала дзеянні РФ генацыдам украінскага народа4

На наступным тыдні надворʼе зменіцца. Чаго чакаць?

Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі16

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства5

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Галоўнае
Усе навіны →