Супраць абмежавальных тарыфаў ЕС на збожжа з Беларусі выступала Аўстрыя
Аўстрыя выступіла супраць увядзення Еўрасаюзам забаронных тарыфаў на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі, а Венгрыя ўстрымалася падчас галасавання. Пра гэта паведаміў партал Euractiv са спасылкай на крыніцы.
31.05.2024 / 17:27
Фота ілюстрацыйнае
Такая пазіцыя, аднак, не перашкодзіла прыняць прапанову пераважнай большасцю галасоў. Данія, Літва, Фінляндыя, Чэхія, Швецыя і Эстонія падтрымалі Латвію, якая выступіла за ўвядзенне абмежаванняў у дачыненні да іншых сельскагаспадарчых тавараў з Расіі і Беларусі.
«У агульных інтарэсах ЕС забяспечыць як мага больш шырокія і строгія абмежаванні на імпарт, каб, у прыватнасці, зняць занепакоенасць сельскагаспадарчай супольнасці ЕС з нагоды рызыкі дэстабілізацыі рынку», — гаворыцца ў тэксце дакумента, распрацаванага дэлегацыямі гэтых краін, які патрапіў у распараджэнне выдання.
Рада Еўрасаюза 30 траўня зацвердзіла ўвядзенне забаронных тарыфаў на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі з 1 ліпеня. На транзіт збожжа праз парты Еўрасаюза ў трэція краіны пошліны не распаўсюджваюцца.
Пасля збожжа ЕС можа ўвесці павышаныя мытныя пошліны на іншыя беларускія і расійскія тавары
Еўрасаюз увёў павышаныя пошліны на аграпрадукцыю з Беларусі і Расіі
Транзіт збожжа з Беларусі і Расіі праз Літву рэзка павялічыўся
Літва прапанавала ЕС увесці імпартную пошліну на гародніну і рыбу з Расіі і Беларусі