Лябедзька расказаў, пры якіх трох умовах знікне легітымнасць Святланы Ціханоўскай
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька запісаў відэа, у якім выказаў погляд на яе легітымнасць.
31.05.2024 / 16:10
Святлана Ціханоўская. Фота Офіса Ціханоўскай
Палітык перакананы, што ў 2025 годзе «прапагандысты, спушчаныя з ланцуга Лукашэнкам і Пуціным», будуць атакаваць легітымнасць Ціханоўскай — Так, як яны цяпер гэта спрабуюць зрабіць у дачыненні легітымнасці прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«Мэты і лякалы адны і тыя ж», — заўважае палітык і заклікае да гэтага паставіцца спакойна. Як ён тлумачыць, «дэмакратычная вертыкаль Ціханоўскай не ідэальная, але гэта аптымальная мадэль узаемадзеяння і кіравання ва ўмовах вайны. У яе аснове легітымнасць, якую Ціханоўская атрымала ў 2020 годзе».
Лябедзька нагадвае: «Як мінімум 2 909 478 аддалі ёй свой голас. У рэальнасці — нашмат больш».
Палітык задаецца пытаннем, хто яшчэ можа атрымаць такую падтрымку ў бліжэйшай перспектыве, і сцвярджае, што «адказ відавочны». Па яго словах, гэта паказалі выбары ў Каардынацыйную раду.
Лябедзька называе тры магчымыя падставы заканчэння легітымнасці Ціханоўскай:
«Па-першае, калі пройдуць новыя выбары. Па-другое, калі — не дай Бог — здарыцца фізічнае знішчэнне Ціханоўскай. Па-трэцяе, калі яна добраахвотна пойдзе з палітыкі».
Лябедзька патлумачыў, чаму лічыць Балкунца папулістам і правакатарам
Лябедзька — пра Шэймана, Качанаву, ворагаў па апазіцыі і тое, хто возьме ўладу Лукашэнкі
Лябедзька: Гайдукевіч — гэта палітычны ботакс беларускай палітыкі