Лёгкая вячэра: сыр тофу з зелянінай і прыправамі
Вось як можна абысціся з сырам тофу.
23.06.2024 / 11:25
Фота: Freepik
Брытанскі шэф-кухар Ётам Аталенгі, уладальнік сеткі рэстарацый і аўтар некалькіх кулінарных бестселераў, на вячэру прапануе спалучыць сыр тофу з зялёнай гароднінай. Падаваць страву можна з рысам ці іншымі простымі кашамі.
Спатрэбіцца:
- 75 мл расліннага алею
- 1 блок цвёрдага сыру тофу (280 г), нарэзанага кубікамі па 3 см і абсушанага
- дробная марская соль і чорны перац
- 1 цыбуліна, абабраная і дробна парэзаная (150 г)
- 4 зубкі часнаку, здробненыя
- 220 г простага ёгурту
- 1 сталовая лыжка соку лайма
- 30 г грэцкіх арэхаў
- 1 чайная лыжка насення кмену
- 1 чайная лыжка насення чорнай гарчыцы
- 2 чайныя лыжкі вострага парашку кары мадрас
- ¼ чайнай лыжкі молатай куркумы
- 1 чайная лыжка цукровай пудры
- 50 г лісця шпінату
- 50 г замарожанага гарошку
Як гатаваць:
- Наліце чатыры сталовыя лыжкі алею ў вялікую патэльню і пастаўце яе на сярэдні агонь. Прыпраўце тофу чвэрцю чайнай лыжкі солі. Калі алей нагрэецца, дадайце сыр і запякайце каля пяці хвілін, пераварочваючы, пакуль ён не стане залацістым з усіх бакоў. Перакладзіце тофу на талерку, пакінуўшы алей на патэльні.
- Дадайце ў патэльню цыбулю, часнок, чвэрць чайнай лыжкі солі і молаты перац і гатуйце, перыядычна памешваючы, на працягу 15 хвілін, пакуль яны не стануць мяккія і не пачнуць падрумяньвацца.
- Тым часам змясціце ёгурт, сок лайму, грэцкія арэхі і чвэрць чайнай лыжкі солі ў блэндар і ўзбівайце на працягу трох хвілін да аднастайнай масы.
- Наліце астатнюю сталовую лыжку алею ў невялікую патэльню, пастаўце на сярэдні агонь і, калі яна стане гарачай, дадайце насенне кмену і гарчыцы і награвайце 30 секунд, пакуль насенне гарчыцы не пачне лопацца. Зніміце з агню і адкладзіце ўбок.
- Як толькі цыбуля пачне падпякацца (гл. пункт 2), вярніце на патэльню смажаны тофу (або неабсмажаныя кубікі тофу, калі вы не гатавалі іх раней), дадайце парашок кары і куркуму і смажце 30 секунд, пакуль не з'явіцца водар. Уліце ёгуртавую сумесь, 250 мл вады і цукар і варыце на сярэднім агні пяць хвілін — да таго моманту, калі соус пачне гусцець і прыліпаць да тофу. Дадайце шпінат і гарошак, варыце, пакуль лісце не звяне, затым зніміце з агню.
- Паліце зверху алеем з гарчыцай і кменам і падавайце проста з патэльні.
Рыба з гароднінай, прыгатаваная на пары. Рэцэпт і сакрэты
Макарона з брусельскай капустай. Рэцэпт і падказкі
Рэцэпт на выхадныя: новы падыход да звыклай грэчаскай салаты