Святар РПЦ, які хваліўся ўваскрасеннем расійскіх вайскоўцаў, блытае кітайцаў і якутаў

Маскоўскі праваслаўны святар Арцемій Уладзіміраў на Вялікдзень расказаў у тэлеэфіры пра нейкага кітайца, які нібыта атрымаў смяротнае раненне ў жывот і памёр, а пасля «ўваскрос». Пасля ўлакладнення аказалася, што «кітаец» быў якутам. 

30.05.2024 / 16:03

Скрыншот з відэа

На выступ протаірэя Арцемія Уладзімірава ў велікодным выпуску праграмы «Гутаркі з бацюшкам» у эфіры канала «Союз» звярнула ўвагу выданне «Подъём». Яго супрацоўнік звярнуўся да памочніцы святара па тлумачэнні, і яна даслала журналістам відэа, на якім ёсць «усе адказы».

Гэта быў сюжэт царкоўнага канала «Спас», прысвечаны якуцкаму вайскоўцу, які перажыў клінічную смерць на аперацыйным стале пасля ранення. Паводле яго слоў, яму з'явіўся нейкі святы ў белай вопратцы і галаўным уборы з крыжам і сказаў: «Табе яшчэ рана». Пасля гэтага мужчына прыняў хрышчэнне.

Святар РПЦ заявіў, што ўдзельнікі вайны супраць Украіны пачалі ўваскрасаць. Першым стаў кітаец

Прэс-служба РПЦ выдаліла пажаданне патрыярха Кірыла Пуціну заставацца ва ўладзе «да сканчэння веку»

МУС Эстоніі: Усе адносіны мясцовых цэркваў з РПЦ павінны быць разарваныя

Nashaniva.com