У Рэчыцы жанчына выпала з 8 паверха на вачах мужа — у таго здарыўся інфаркт. Абоіх выратаваць не ўдалося

Трагедыя адбылася ў Рэчыцы 29 мая. Жанчына мыла вокны ў сваёй кватэры і выпала з 8 паверха, паведамляе Primenews. Усё гэта адбылося на вачах яе мужа. 

31.05.2024 / 00:26

Муж жанчыны тут жа пабег на вуліцу, каб аказаць дапамогу, але было позна. Медыкі хуткай дапамогі, што прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць. Спробы запусціць сэрца вынікаў не далі — траўмы аказаліся занадта сур'ёзнымі.

Муж загінулай увесь гэты час знаходзіўся побач і ў нейкі момант адчуў сябе дрэнна. Ад перажыванняў у мужчыны здарыўся інфаркт.

Нягледзячы на ​​тое, што брыгада хуткай была побач і тут жа правяла рэанімацыйныя дзеянні, да поспеху яны таксама не прывялі. 

@nashanivanews Вельмі трагічныя падзеі #речица #гомель #чпбеларусь #нашаніва #беларусь ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Дзве дзяўчыны захраслі на коле агляду на вышыні 18 метраў у Хоцімску

У мінскім двары кіроўца наехала на мужчыну, што ляжаў на дарозе

У Мінску ўжо чацвёра дзяцей выпалі з вокнаў кватэр

Nashaniva.com