У дырэктараў 22 лясгасаў забралі прэміі за тое, што «пагуляліся»

У Мінскай вобласці адбылося выязное пасяджэнне калегіі Мінлясгаса, паведамляе тэлеграм-канал ведамства. Сярод іншага абмеркавалі якасць прадукцыі, якую выпускаюць лясгасы, і гэта стала падставай для таго, каб міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік уз'еўся на падначаленых.

29.05.2024 / 22:01

Фота: t.me/minleshoz

Аказалася, што частка лясгасаў праігнаравалі даручэнне аб увядзенні ў сябе асобнай пасады інжынера па якасці.

У сувязі з гэтым Аляксандр Кулік заявіў:

«Была пастанова калегіі — шэраг дырэктараў вырашылі «пагуляцца» і не выканалі яе. Мінімум на 3 месяцы пакінуць усіх, хто не выканаў пастанову, без прэмій па прамысловай дзейнасці».

Такіх дырэктараў, якія «пагуляліся», налічылі ажно 22 чалавекі. Кулік абяцае на будучыню і больш крутыя меры ў залежнасці ад таго, «як усё ж такі будзе выканана ці не выканана гэта даручэнне пасля».

Кіраўнік Мінлясгаса загадаў, каб ляснічым плацілі 3 тысячы рублёў чыстымі

Каля Ружан зашугаў лясны пажар па тэрыторыі вайсковага палігона

У Беларусі ў разы скарацілася плошча балот і лугоў, затое шырацца лясы

Чаму ў беларускіх лясах стала так шмат кляшчоў? Асноўныя прычыны дзве

Nashaniva.com