Аператара A1 аштрафавалі за завышаныя цэны

Эканамічны суд Мінска аштрафаваў кампанію А1 за завышаныя цэны на паслугі мабільнай сувязі, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

29.05.2024 / 21:28

А1 абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 13.2 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку ўстанаўлення (фармавання) і (або) прымянення цэнаў (тарыфаў).

У ходзе правядзення праверкі, гаворыцца ў паведамленні МАРГ,

«устаноўленыя парушэнні заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні ў частцы адсутнасці эканамічных разлікаў, якія пацвярджаюць узровень устаноўленых на паслугі сотавай рухомай электрасувязі тарыфаў».

Адзначаецца, што кампаніі прызначаны штраф у памеры «5% ад кошту рэалізаваных паслуг», але канкрэтная сума пры гэтым не называецца.

За названыя парушэнні аштрафаваная таксама адказная службовая асоба — на 12 базавых велічынь (480 рублёў).

МАРГ аштрафаваў два буйныя прыватныя медцэнтры

МАРГ растлумачыў, чаму ніхто не можа забараніць шарлатанскую газету «Целебникъ»

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярныя пральныя капсулы і парашок

Nashaniva.com