У Нарачы бацька і сын знайшлі на сметніку бутэльку з ружовай вадкасцю — абодва загінулі

Мужчыны смяротна атруціліся.

29.05.2024 / 11:51

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

У доме ў аграгарадку Нарач дактары хуткай дапамогі знайшлі целы двух мужчын без прыкмет жыцця.

Аказалася, гэта 58-гадовы бацька і яго 31-гадовы сын, якія доўгі час ужывалі алкаголь. Незадоўга да трагедыі мужчыны займаліся сартаваннем смецця на сметніку — там яны знайшлі літровую бутэльку з ружовай вадкасцю, якую вырашылі выпіць.

Як паказала экспертыза, у бутэльцы знаходзіўся антыфрыз. У бацькі ў арганізме таксічная канцэнтрацыя этыленгліколю была перавышаная ў 8 разоў, а ў сына — у 20 разоў. Выратаваць мужчын не ўдалося.

Мядзельскія следчыя праводзяць праверку.

У Воранаўскім раёне мужчына трапіў у рэанімацыю, атруціўшыся сушанымі мухаморамі

Мінздароўя расказала, што за праблемы былі ў брэсцкай кавярні, дзе атруціліся 19 чалавек

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Nashaniva.com