Стала вядома, за што Лукашэнка граміў «аўтарскія праграмы» на тэлебачанні

«Ну што вы ўвесь час трэплеце гэтую Украіну. Вы ж не забывайцеся пра тое, што калісьці нам давядзецца з імі наладжваць адносіны».

29.05.2024 / 00:56

Скрын відэа CTVBYvideo / YouTube

У сваім выступленні на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі Лукашэнка звярнуў увагу на аўтарскія праграмы. З горыччу ён заўважыў, што

«некаторых нашых «зорных журналістаў», трэба паварочваць, Іван Міхайлавіч [Эйсмант], куды трэба», і прывёў прыклад:

«Ну што вы ўвесь час трэплеце гэтую Украіну? Вы ж не забывайцеся пра тое, што калісьці нам давядзецца з імі наладжваць адносіны. Гэта суседская наша краіна. Гэта родная нам краіна. І я ўпэўнены, што тыя, хто гаворыць жорстка пра Украіну, не разумеюць, што пераважная большасць ва Украіне — нармальныя людзі.

Але там інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі, СМІ і іншае забітыя сёння не толькі нацыянальна арыентаванымі людзьмі, ну проста нацыстамі. Калі мы іх пачынаем бамбіць-малаціць, дрэнна ўспрымаюць звычайныя людзі».

Лукашэнка запэўніў, што выказвае не толькі сваё меркаванне, а абапіраецца на маніторынг сітуацыі ва Украіне: «Мы бачым, як яны гавораць: «Ну навошта нас бацька так».

У сувязі з гэтым Лукашэнка заклікаў журналістаў «быць вельмі акуратнымі і ўсё прадумваць»: «Выйсці на экран і ляпіць там усё запар, лаючы ўсё і ўся вакол, лічачы, што ты ўжо ва ўсім разабраўся, небяспечная тэндэнцыя. Падумайце над гэтым».

@nashaniva Лукашэнка параіў Азаронку апусціцца на зямлю #лукашэнка #беларусь #нашаніва #беларусьновости #пропаганда #азаренок #беларускаямова ♬ Funny Guy - Parry Music

«Некаторыя зорку злавілі. Выйсці на экран, паносячы ўсё…». На каго з прапагандыстаў намякаў Лукашэнка? 

Лукашэнка расказаў сваю версію, за што перасаджаў журналістаў у Беларусі

Nashaniva.com