Польшча закупіць у ЗША ракеты далёкасцю да 1000 км
Польшча закупіць у ЗША дальнабойныя крылатыя ракеты класа «паветра — зямля» JASSM-ER з радыусам дзеяння да 1000 км. Пагадненне аб гэтым было падпісана 28 мая, цана кантракту — каля 735 млн даляраў.
28.05.2024 / 16:27
Ілюстрацыя: x.com/MON_GOV_PL
«Закупка ракет AGM-158 JASSM-ER абумоўлена неабходнасцю павелічэння колькасці гэтага тыпу ўзбраення ў польскіх узброеных сілах. Вайна ва Украіне паказала, наколькі важна мець магчымасць паражаць цэлі, размешчаныя нават вельмі далёка ад лініі фронту, а далёкасць ракет, якія мы закупаем, складае каля 1000 км», — заявілі ў Мінабароны Польшчы.
Пастаўкі маюць выканаць у 2026-2030 гадах.
Запуск паўночнакарэйскага спадарожніка-шпіёна скончыўся няўдачай. Ракета ўзарвалася
Новы рэкорд: украінскі дрон атакаваў РЛС РФ на адлегласці 1800 км
Па аб'ектах у Крыме ўдарылі ракетамі ATACMS