Узламаная адна з найбуйнейшых расійскіх кампаній дастаўкі. Беларусы таксама вельмі актыўна ёй карысталіся

Узламалі кампанію СДЭК. Адказнасць узяла на сябе хакерская групоўка Head Mare. Сервісы кампаніі не працуюць другі дзень і наўрад ці адновяцца вельмі хутка. Гэта другі ўзлом кампаніі з пачатку 2022 года.

27.05.2024 / 20:30

Лагатып кампаніі СДЭК. Фота: cdek-forward.ru

Пра праблемы з працай кампаніі СДЭК упершыню паведамілі ўчора. Кампанія пачала гаварыць пра «тэхнічныя непаладкі» і тое, што «сервіс неўзабаве запрацуе». Але насамрэч прычына ў іншым — сервіс узламалі.

Мяркуючы па паведамленні хакерскай групоўкі Head Mare, закранутая ўся інфраструктура кампаніі. Серверы кампаніі зашыфраваныя, сайт не працуе, дэманструюцца скрыны ўнутранай перапіскі.

Таксама хакеры сцвярджаюць, што спачатку цалкам выпампавалі ўсю інфраструктуру разам з інфармацыяй пра кліентаў кампаніі.

Кампанію ўжо ўзломвалі ў сакавіку 2022-га. Тады ў сеціва трапілі мільёны радкоў персанальных звестак, у тым ліку і беларусаў.

Маштабы ўзлому невядомыя, але можна чакаць, што неўзабаве хакеры выкладуць даныя. Амаль дакладна там будуць персанальныя звесткі кліентаў кампаніі — гэта поўныя імя і прозвішча, нумар тэлефона і пункт або адрас дастаўкі.

Невядома, колькі людзей карысталася сервісам, але мінулы раз «уцяклі» звесткі соцень тысяч беларусаў.

Раней кіраўнік Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Андрэй Гаеў паведамляў, што за 2024 год уцяклі звесткі звыш мільёна беларусаў і гэта «звязана з адной з буйных кампаній дастаўкі». Невядома, пра якую кампанію тады ішла гаворка.

Адкуль бяруцца даныя ў ботах, з дапамогай якіх сілавікі дэананімізуюць людзей у Telegram

Махляры сабралі персанальныя звесткі тысяч беларусаў замежжа. Як так атрымалася і прычым тут пашпарт Новай Беларусі?

«Кіберпартызаны» расказалі пра новы спосаб махлярства ў тэлеграме

Nashaniva.com