У тэлеграме дададуць функцыю праверкі фактаў
У тэлеграме з'явіцца функцыя Fact Check («Праверка фактаў»), якая дазволіць дадаваць да пастоў удакладняючыя звесткі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал «Код Дурова».
27.05.2024 / 17:53
Месенджар плануе супрацоўнічаць з агенцтвамі, якія займаюцца праверкай інфармацыі. Карыстальнікі будуць бачыць, якое агенцтва правярала даныя. Але самі яны не змогуць уплываць на кантэнт пасля фактчэкінгу. Урады краін змогуць прызначаць агенцтвы, якія будуць правяраць пасты ў тэлеграме.
У сацсетцы X (былы Twitter) ёсць падобная функцыя. Яна называецца Community Notes. Праверку фактаў праводзяць самі карыстальнікі, пасля чаго алгарытм выбірае самыя карысныя нататкі на аснове галасоў чытачоў.
Тэлеграм заблакаваў боты ГУР і СБУ Украіны
Павел Дураў хадзіў у школу ў Італіі, не выкарыстоўвае біткойны і не мае нерухомасці
Расійскі блогер прадаў юзернэйм @pavel за $80 тысяч. Пакупнік падарыў яго Паўлу Дураву
Дураў абвергнуў сувязь Telegram з расійскімі ўладамі