Хлопец з Чавусаў вырашыў пазнаёміцца з дзяўчынай і атрымаў крыміналку за рэабілітацыю нацызму
Малады чалавек прынёс прысягу і стаў выконваць заданні.
27.05.2024 / 20:54
Скрыншот відэа: СК
Жыхару Чавусаў спадабалася дзяўчына ў сацсетках. Але напісаць ёй сарамлівы 24-гадовы хлопец пасаромеўся. Ён вырашыў дзейнічаць інакш — праз яе сяброў на сайце.
Хлопец напісаў аднаму са спісу кантактаў дзяўчыны. Завязаліся зносіны, маладыя людзі пасябравалі — жыхар Чавусаў думаў, што новы прыяцель дапаможа яму пазнаёміцца з дзяўчынай. Аднак той прапанаваў яму ўступіць у неанацысцкую арганізацыю, паведамляе СК.
Сілавікі апублікавалі відэа «прысягі» хлопца, у якой ён абяцае абараняць інтарэсы арганізацыі любой цаной. А за парушэнне клятвы — «заплаціць крывавую цану».
У СК сцвярджаюць, што хлопец стаў выконваць заданні арганізацыі. У прыватнасці, ён намаляваў эмблему СС у цэнтры Магілёва. Яго вылічылі па камерах і затрымалі.
У дачыненні да жыхара Чавус распачалі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму. Яму пагражае ад штрафу да пяці гадоў калоніі.
Бондарава радуецца, што кагосьці затрымалі за нацысцкую сімволіку. А ў самой…
МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа