Качанава ляціць у Кітай

Сёння, 27 мая, афіцыйная парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай накіруецца з візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку.

27.05.2024 / 11:33

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі: намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Луцкі, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.

Згодна з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў КНР створаны камітэт высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін.

«Праграма шырокая і насычаная — сустрэчы з кіраўніцтвам Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, Усекітайскай федэрацыі жанчын, наведванне аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры і яшчэ шмат усяго важнага», — піша тэлеграм-канал Савета Рэспублікі.

Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку

Качанава жорстка адмовіла ў сустрэчы ініцыятыве «Маці-328», ім таксама забаранілі пісаць петыцыі

Качанава падзялілася перадавымі методыкамі змагання з інтэрнэтам

Nashaniva.com