Штаны і трусы склаў побач: гродзенка не змагла трапіць дадому, бо перад яе кватэраю спаў голы мужчына
Пра незвычайнае здарэнне распавяла гродзенская міліцыя. Адзін са званкоў туды паступіў у 22:41 з мікрараёна Дзевятоўка.
27.05.2024 / 10:04
Гродзенка не магла позна ўвечары трапіць у кватэру, бо пад уваходнымі дзвярыма спаў незнаёмы мужчына.
— Прычым штаны і бялізну грамадзянін зняў і склаў побач, — паведамілі ў міліцыі.
Супрацоўнікамі міліцыі мужчына быў дастаўлены ў РАУС для разбору.
Дзве дзяўчыны захраслі на коле агляду на вышыні 18 метраў у Хоцімску
У мінскім двары кіроўца наехала на мужчыну, што ляжаў на дарозе
Пад Гомелем чырванакніжныя драпежнікі загрызлі амаль 30 ланяў