Макрон заклікаў працягваць падтрымліваць Украіну: Мір — гэта не капітуляцыя
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон перасцярог ад паслаблення падтрымкі Украіны ў яе абароне ад Расіі, піша УНІАН.
27.05.2024 / 08:05
Фота: Alex Brandon / AP
«Стаяць сёння на баку міру азначае надаваць сілу закону. Мір — гэта не капітуляцыя. Мір — гэта не адмова ад прынцыпаў. Мір азначае наданне краіне магчымасці абараніць свае межы і суверэнітэт», — сказаў Макрон пасля размовы з федэральным прэзідэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у Берліне.
Штайнмаер таксама падкрэсліў, што дапамогу Украіне нельга аслабляць. Раніцай у нядзелю канцлер Олаф Шольц адзначыў, што Уладзімір Пуцін быў гатовы да таго, што тысячы расійскіх жаўнераў гінуць або атрымліваюць цяжкія раненні штомесяц за ягоныя «імперыялістычныя мары».
УСУ спынілі расейцаў на Харкаўскім кірунку і пераходзяць да контрнаступлення — Генштаб
Столтэнберг: Ва Украіны павінна быць права біць па Расіі заходняй зброяй