Трох ласёў і аднаго мядзведзя збілі машыны за адну ноч на трасе М1 у адным раёне

Чатыры аварыі, у якіх загінулі тры ласі і адзін мядзведзь, здарыліся за адну ноч у Крупскім раёне, паведаміла УУС Мінскага аблвыканкама. Абышлося без чалавечых ахвяр. 

26.05.2024 / 12:19

Чатыры ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл адбылося ноччу 25 мая на тэрыторыі Крупскага раёна. 

У 22:55 на 468-м кіламетры аўтадарогі М1 «Брэст — Мінск — мяжа РФ» адбылося два ДТЗ запар. Аўтамабілі збілі двух ласёў. 

У 01:20 на 490-м кіламетры быў збіты мядзведзь. 

А яшчэ праз 50 хвілін на 478-м кіламетры адбылося чарговае ДТЗ — быў збіты лось. 

ДАІ Крупскага РАУС папярэджвае: пачасціліся выпадкі ДТЗ з удзелам дзікіх жывёлаў, кіроўцам неабходна быць вельмі ўважлівымі на дарозе, асабліва ў цёмны час сутак.

Дзве дзяўчыны захраслі на коле агляду на вышыні 18 метраў у Хоцімску

У мінскім двары кіроўца наехала на мужчыну, што ляжаў на дарозе

Пад Гомелем чырванакніжныя драпежнікі загрызлі амаль 30 ланяў

Nashaniva.com