Лукашэнка: Амерыканцы забаранялі абслугоўваць верталёт Раісі

Лукашэнка сёння на прэс-канферэнцыі пасля перамоў з Пуціным закрануў пытанне нядаўняй смерці ў авіякатастрофе свайго «сябра» з Ірана, прэзідэнта гэтай краіны Ібрахіма Расіі. Пры гэтым канкрэтна вызначыў вінаватага.

24.05.2024 / 18:35

«Як чалавек скажу — гідкая, агідная пазіцыя Злучаных Штатаў прывяла да гэтага. Найперш — санкцыі. Гэтыя нягоднікі не мелі права ўводзіць санкцыі супраць суднаў, супраць самалётаў, верталётаў і іншага, на якіх перавозяць людзей. У гэтым іх віна ў тым ліку.

Яны ўсе вернікі. Ну а калі вернікі, то хай чакаюць. Ён ім дашле «ответку». Так сябе не паводзяць у свеце. І яны разам, калі прыйдзе час, за гэта адкажуць, і адкажуць спаўна. Яны там за акіянам не схаваюцца».

Пры гэтым абураецца Лукашэнка не проста так, бо ягоны самалёт таксама амерыканскі, і таксама не абслугоўваецца вытворцамі:

«Яны ж увялі санкцыі, па-мойму, і супраць суднаў у Расіі, і супраць нас, супраць майго, дапусцім, самалёта. Уладзіміра Уладзіміравіча яны не дастануць, таму што ў яго расійскі борт, а тут яны ўвялі гэтыя санкцыі. Гэта што, нармальна? Гэта ж людзі перамяшчаюцца».

Стала вядома, хто прадставіць Мінск на пахаванні прэзідэнта Раісі

Сын іранскага шаха: Спачуванні з нагоды смерці Раісі — гэта абраза памяці яго ахвяр

Верталёт прэзідэнта Ірана ўрэзаўся ў гару?

Іранскі пасол назваў імаверную прычыну крушэння верталёта прэзідэнта Раісі

Загінулы прэзідэнт Ірана збіраўся прыляцець у Беларусь

Nashaniva.com