Дзяржкантроль узяўся нармалізаваць аператараў сотавай сувязі
КДК закончыў праверкі вядучых аператараў сотавай сувязі. Паводле КДК, «цэны на паслугі фарміруюцца з перавышэннем разумнай даходнасці, аператары атрымліваюць практычна неабмежаваны прыбытак».
22.05.2024 / 11:06
Ілюстрацыйнае фота з сацыяльных сетак
Разам з гэтым, паводле кіраўніка КДК Васіля Герасімава, аператарамі не забяспечваецца належная якасць паслуг сувязі. Паступаюць абгрунтаваныя нараканні на неабгрунтаванае падключэнне платных сэрвісаў. Шмат скарг на недаступнасць сотавай сувязі ў сельскай мясцовасці, для жыхароў якой часта гэта адзіны спосаб атрымаць своечасовую дапамогу ад спецыялізаваных службаў.
Камітэтам дзяржкантролю ўнесены прапановы Лукашэнку «па развіцці рынку паслуг сотавай сувязі і ўпарадкаванню дзейнасці аператараў». Яны былі падтрыманы, піша БелТА.
КДК заявіў, што Мінздароўя закупае занадта шмат вакцын. І прымусіў купіць менш
Выйшаў на свабоду саўладальнік «Гіпа» Васіль Варфаламееў
Пратэрмінаваная вяндліна і размарожаная рыба: дзяржкантроль зазірнуў у «Святлафор» у Магілёве