Мінчук схлусіў, што згубіў кашалёк, і забраў чужы
Усё скончылася судом. Але як пакаралі хітрага мінчука?
21.05.2024 / 09:35
Ілюстрацыйнае фота
34-гадовы мужчына разам з сябрам выпіваў у адной з кавярняў. Пасля гэтага ён пайшоў у краму, але аказалася, што забыўся дома кашалёк. Іншы пакупнік заўважыў, як мінчук абшуквае кішэні, і спытаў, ці не губляў ён кашалёк. Той адказаў сцвярджальна, пішуць Мінск-навіны.
Тады суразмоўца распавёў, што знайшоў кашалёк і аддаў яго на інфацэнтр. Абвінавачаны адправіўся туды і забраў чужое партманэ, у якім знайшоў 400 рублёў і дысконтныя карты.
Каля апоўначы ён зноў вырашыў схадзіць у тую ж краму, але пры разліку за пакупкі на касе мужчыну затрымалі.
На судзе высветлілася, што мужчына раней ужо меў праблемы з законам. Суд прызнаў яго вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве) і прызначыў 360 гадзін грамадскіх работ. Таксама мінчуку трэба прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.
Жыхар Навагрудка паспрабаваў купіць у фэйсбуку кватэру ў Турцыі. Але ўсё пайшло не так
Махляры прыдумалі новую схему: грошы патрабуюць за разблакаванне тэлефона
Жанчына паспрабавала схаваць сваю цяжарнасць ад тэлефона — вось што атрымалася