Па АНТ паказалі сюжэт, як у апазіцыйных актывістаў забіраюць нерухомасць. Сталі вядомыя яшчэ некалькі прозвішчаў

На дзяржаўным тэлеканале ОНТ вядоўца Ігар Тур прадэманстраваў відэазапісы, як у кватэры актывістаў, якія з'ехалі ад пераследу з Беларусі, уваходзяць сілавікі і апячатваюць іх «для далейшай рэалізацыі».

20.05.2024 / 23:34

Скрыншот з відэа

Сярод іншага Ігар Тур паведаміў пра арышт кватэры Яны Латушкі, дачкі кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі.

Таксама прагучалі імёны Аляксандра Шышко, Алы Пухавай, Андрэя Тупоўскага, Ганны Федаронак, гісторыка Віктара Якубава, каардынатара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрыя Бандарэнкі, журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча. Усе кватэры апячатаныя, як адзначалася, у межах крымінальных спраў.

Таксама ў сюжэце паказалі, як сілавікі арыштоўваюць і заварваюць уваходныя дзверы ў кватэры актывістак Караліны Цярэнцьевай і Таццяны Баранавай.

Пры гэтым Тур заяўвіў, што, маўляў, абвінавачаных будзе нават больш, чым 104 чалавекі, пра якіх раней казала прэс-служба Следчага камітэта.

«Слядак казаў, што ў яго спіс з 200 чалавек». Як сілавікі прыходзяць з ператрусамі ў кватэры беларусаў, якія жывуць за мяжой

«Ходзяць да сваякоў, дураць галаву». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі

«Апячатаная, завараная, подпіс КДБ». Кватэры палітэмігрантаў з Гомеля арыштавалі пасля пагроз СК

Nashaniva.com