У мінскі паб на дыджэй-сэт расійскага коміка ўварваліся сілавікі
У суботу, 18 траўня, падчас сэта расейскага коміка і дыджэя Руслана Reptiloid у мінскім пабе «Бруге» ў зале з'явіліся сілавікі і зладзілі ператрус сярод прысутных, даведалася «Люстэрка».
20.05.2024 / 22:00
Стэндап-комік і дыджэй Рустам «Reptiloid» Саідахметаў. Фота: ticketpro.by
Пра візіт сілавікоў у «Бруге» выданню стала вядома ад дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц. Верагодна, у паб прыходзіў АМАП.
«Былі касманаўты. Агляд тэлефонаў, рукі ўгору, ляжанне на падлозе — усё гэта было. Выварочвалі кішэні, здымалі боты і шкарпэткі», — расказаў адзін з суразмоўцаў.
Што менавіта стала прычынай візіту сілавікоў, невядома. Верагодна, што ў наведнікаў сэта маглі шукаць наркотыкі і «экстрэмізм».
Ці былі затрыманні, крыніцы «Люстэрка» не ведаюць. У сацсетках самога «Бруге» пра інцыдэнт нічога не паведамлялі.
Рустам Reptiloid Саідахметаў — расійскі стэндап-комік, адзін з удзельнікаў дуэта «Лена Кука», які ўдзельнічаў і двойчы перамагаў у «Камедзі Баттл» на ТНТ. Пасля сыходу з ютуб-шоу стаў займацца электроннай музыкай.
У Мінску затрымалі хірурга Алену Церашкову
57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі
У Брэсце грамадзяніна Украіны асудзілі на 6 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць»