Грамадства1010

57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі

Гэта было нескладана.

Лілія Яцэвіч. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках

Затрыманую мінчанку клічуць Лілія Яцэвіч. Пакуль невядома, дзе яна вучылася або працавала.

Мы знайшлі, што ў яе ёсць муж, дарослы сын і ўнук.

Лілія Яцэвіч пакінула некалькі сотняў каментароў у розных супольнасцях у тэлеграме. Каментары, якія паказвае ГУБАЗіК, накіраваныя на падтрымку Украіны. Жанчына, напрыклад, піша, што расейскія салдаты паводзяць сябе «як фашысты, звяр'ё, а іх маці абагаўляюць карліка» — маецца на ўвазе Пуцін.

Акаўнт Ліліі прывязаны да ўласнага тэлефона і называецца яе ўласным імем. Менавіта так яе і знайшлі губазікаўцы — да нас акаўнт Яцэвіч нехта тройчы правяраў у тэлеграм-боце «Вока Бога».

Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць жанчыны завялі крымінальную справу па некалькіх артыкулах.

Каментары10

  • Жэка
    20.05.2024
    Цім, быў бы чалавек, а справа знойдзецца. Хутчэй за ўсё, за кожнага такога беларуса паліцаі атрымоўваюць прэміі. Таму і рвуць @опы.
  • Ignis
    20.05.2024
    Цім, кiруецца адсутнасцю законау.
  • Ч
    20.05.2024
    Цім, калі ты не разумееш, што зараз адбываецца - у цябе яўныя праблемы з галавой!

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →