У Літве памежнікам дадуць цяжкое ўзбраенне

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што літоўскія памежнікі да канца 2024 года атрымаюць для выканання сваіх задач цяжкое ўзбраенне. Яна сказала пра гэта падчас наведвання разам з прэм'ер-міністаркай Інгрыдай Шыманіце аэрадрома Палуксніс у Троцкім раёне, піша BNS.

20.05.2024 / 19:36

Плот на літоўска-беларускай мяжы

«Міністэрства нацыянальнай абароны таксама будзе спрыяць забеспячэнню памежнікаў цяжкім узбраеннем. Я не хацела б заглыбляцца ў дэталі, таму што ўсё гэта яшчэ на стадыі абмеркавання», — сказала міністарка.

Паводле яе, такое рашэнне з'явілася ў адказ на ўрокі расійскай агрэсіі ва Украіну. 

У сваю чаргу, кіраўнік Памежнай службы Літвы Рустам Любаеў паведаміў, што цяжкое ўзбраенне будзе ўключаць як мабільную, так і стацыянарную тэхніку, і набудуць яго да канца 2024 года.

«Прынамсі, на першым этапе ўзбраенне, якое плануецца набыць, не патрабуе адмысловай падрыхтоўкі. […] Яго можна будзе выкарыстоўваць супраць вайскоўцаў і супраць пэўнай тэхнікі», — заявіў Любаеў.

У Каменным Логу стане яшчэ горш — там мяняюць асфальт

Інцыдэнт у пункце пропуску «Меднікі — Каменны Лог». Памежны пункт не працаваў некалькі гадзін

З Беларусі ў Літву не прапусцілі Z-вагон

Армія Літвы ўпершыню ў гісторыі правяла агнявыя вучэнні HIMARS

Nashaniva.com