Кастрычніцкую плошчу ў Мінску перакрываюць новай пліткай ФОТАФАКТ

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 19 мая пачалі замену пліткі, паведамляюць «Мінск-Навіны». Цяпер ідзе дэмантаж ранейшага пакрыцця.

20.05.2024 / 18:57

На новай плітцы, як паведамляецца, будуць нанесеныя малюнкі з нацыянальнымі ўзорамі, у тым ліку арнаментам.

Плошча правядзення работ — каля 26 тыс.кв. м., на аб'екце, як сцвярджаецца, будзе задзейнічана максімальная колькасць рэсурсаў «Гаррамаўтадара».

Не так даўно ў сталіцы абнавілі і пляцоўку ля Палаца спорту, якая выкарыстоўваецца для правядзення розных святочных мерапрыемстваў.

Новыя станцыі метро могуць да канца гэтага года не адкрыць

У Мінску ўзмацнілі кантроль за веласіпедыстамі і самакатчыкамі

У Мастах дэмантуюць самы вялікі падвесны мост Беларусі — яго даўжыня амаль 200 метраў 

Nashaniva.com