57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі
Гэта было нескладана.
20.05.2024 / 16:44
Лілія Яцэвіч. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках
Затрыманую мінчанку клічуць Лілія Яцэвіч. Пакуль невядома, дзе яна вучылася або працавала.
Мы знайшлі, што ў яе ёсць муж, дарослы сын і ўнук.
Лілія Яцэвіч пакінула некалькі сотняў каментароў у розных супольнасцях у тэлеграме. Каментары, якія паказвае ГУБАЗіК, накіраваныя на падтрымку Украіны. Жанчына, напрыклад, піша, што расейскія салдаты паводзяць сябе «як фашысты, звяр'ё, а іх маці абагаўляюць карліка» — маецца на ўвазе Пуцін.
Акаўнт Ліліі прывязаны да ўласнага тэлефона і называецца яе ўласным імем. Менавіта так яе і знайшлі губазікаўцы — да нас акаўнт Яцэвіч нехта тройчы правяраў у тэлеграм-боце «Вока Бога».
Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць жанчыны завялі крымінальную справу па некалькіх артыкулах.
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту»
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?
За каментары ў тэлеграме затрымалі жанчыну з Мінска. Выйшлі на яе вельмі проста