Збеглы суддзя Шміт хоча атрымаць беларускае грамадзянства. Але мае адну ўмову

Былы суддзя Томаш Шміт, які ўцёк у Беларусь, хоча атрымаць беларускае грамадзянства. Ён расказаў дзяржаўным СМІ, што збіраецца ў хуткім часе звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб наданні палітычнага прытулку. Не супраць ён займець і беларускі пашпарт, але пры адной умове.

17.05.2024 / 16:09

Томаш Шміт каля Каложскай царквы ў Гродне. Фота: Tomasz_Szmydt / Telegram

Шміт настроены на атрыманне беларускага грамадзянства, аднак пры адной умове: калі яму дазволяць захаваць і польскае.

Беларускія законы не абавязваюць адмаўляцца ад ранейшага грамадзянства пры атрыманні беларускага. Аднак у заканадаўстве няма паняцця падвойнага грамадзянства. Гэта азначае, што, атрымаўшы беларускі пашпарт, Шміт на тэрыторыі краіны будзе трактавацца толькі як грамадзянін Беларусі.

У Польшчы Шміт быў завочна арыштаваны па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне. Польская контрразведка мяркуе, што суддзя даўно кантактаваў з беларускімі спецслужбамі і расійскімі агентамі ў Польшчы.

У Беларусі Шміта актыўна выкарыстоўваюць у дзяржаўнай прапагандзе, яго называюць «польскім дысідэнтам».

Суддзя Шміт прыйшоў з прапагандыстамі і людзьмі ў цывільным у польскую амбасаду і пераследаваў дыпламата

У каналах, якія «вядзе суддзя Шміт», смешная польская мова

Расійскі «эксперт па рабоце спецслужбаў» заявіў, што камунікаваў з суддзёй Шмітам доўгія гады

Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах

Збеглага суддзю Шміта ў Польшчы завочна арыштавалі на 3 месяцы

Nashaniva.com