Іван Краўцоў супраць распаду Расіі: Будзе горш, будзе хаос

Свой погляд на магчымасць развалу «старэйшага брата» выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады выказаў у эфіры «Радыё Рацыя».

17.05.2024 / 09:48

Фота: Dmitry Lovetsky / AP

Адказваючы на пытанне, ці будзе ён радавацца развалу Расіі, Краўцоў заўважыў, што людзі, якія чакаюць гэтага, дрэнна разумеюць наступствы. Пры гэтым ён прызнае магчымасць такога сцэнарыю.

«Будзе горш. Мэта стратэгічная — каб у Расіі таксама адбыліся перамены ў лепшы бок. Наколькі гэта магчыма — гэта іншае пытанне. Сацыяльны профіль там адрозніваецца ад Беларусі — людзі і каштоўнасці іншыя. Але з гэтым трэба працаваць, а не знішчаць. Таму што будзе хаос. І гэта дрэнна паўплывае на ўвесь рэгіён і закране Беларусь. Не атрымаецца ад гэтага адгарадзіцца сцяной. Гэта будзе пастаянна на нас пералівацца», — лічыць Краўцоў.

Іван Краўцоў. Скрын відэа Racyja_Belarus / YouTube

Палітык заўважае, што ў параўнанні з Польшчай, якая «за дваццаць гадоў у Еўразвязе пабудавала плот, адгарадзілася», «мы заўсёды будзем даганяць». А таму, маўляў, развал Расіі дрэнна адаб'ецца на Беларусі.

Краўцоў прызнае, што ў нейкім тактычным моманце гэта будзе добра, але стратэгічна — дрэнна.

Івану Краўцову прысудзілі 11 гадоў зняволення завочна

Краўцоў паразважаў пра рэзанансныя словы Бабарыкі ў 2020-м і анансаваў сваю кнігу

Іван Краўцоў распавёў пра лёс свайго бацькі — буйнога банкіра, якога арыштавалі

Nashaniva.com