Калі беларусаў чакаюць наступныя вялікія выходныя?
У гэтым годзе будуць яшчэ адныя вялікія выходныя і дзве выходныя серады.
14.05.2024 / 10:54
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
На гэтым тыдні беларусы адпачываюць адразу чатыры дні запар, а сёй-той нават з 9 мая. Панядзелак, 13 мая, прыйдзецца адпрацаваць у наступную суботу.
А калі беларусаў чакаюць наступныя вялікія выходныя?
З Ліпеня сёлета прыпадае на сераду. Таму там будзе толькі адзін выходны пасярод тыдня.
А вось наступныя працяглыя выходныя будуць у лістападзе. Дзень 7 Лістапада будзе ў чацвер, а 8 лістапада (пятніца) перанесенае на суботу, 16-га. Таму тут будуць адразу чатыры выходныя: 7—10 лістапада.
Першыя Каляды (25 снежня) таксама прыпадаюць на сераду. Таму там таксама будзе адзін выходны пасярод тыдня.
1 і 2 студзеня будуць у сераду і чацвер, але ці перанясе кудысьці ўрад 3 студзеня (пятніцу), каб зладзіць беларусам амаль тыдзень адпачынку, пакуль невядома. Раство 7 студзеня будзе ў аўторак.
Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў
Насіць на Радаўніцу на могілкі пластыкавыя кветкі не варта. А чым іх можна замяніць?
Навошта браць на могілкі перад Радаўніцай ланцуг? Вось як дапаможа з застарэлай праблемай