Сілавікі затрымалі праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтра
За ўдзел у маршах у 2020 годзе.
14.05.2024 / 09:59
Аляксей Ваўненка. Фота: сацсеткі
Сілавікі затрымалі інжынера-праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, відэа з ім апублікаваў праўладны канал.
Паводле «Медыязоны», гэта Аляксей Ваўненка.
На відэа Аляксей кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у некалькіх пратэсных маршах.
Па якім менавіта артыкуле затрыманы праграміст і што з ім цяпер — невядома.
Святароў з Шуміліна судзілі дыстанцыйна, а затрымалі не толькі іх
На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы зноў адбыўся рэйд сілавікоў. Ужо пяты за апошнія 9 месяцаў
У Мінску на 15 сутак арыштавалі актывістку руху «Маці-328» Марыну Уладыку