Спевака з Нідэрландаў адхілілі ад удзелу ў Еўрабачанні

абноўлена

26-гадовы спявак Ёст Клейн з Нідэрландаў аказаўся ў цэнтры скандалу: у выніку яго адхілілі ад удзелу ў конкурсе «Еўрабачанне». Напярэдадні Клейну ўжо забаранілі наведваць рэпетыцыі.

11.05.2024 / 11:55

Ёст Клейн. Фота: Photo: Jens Büttner/dpa (Photo by Jens Büttner/picture alliance via Getty Images

«Зараз мы расследуем інцыдэнт, пра які нам паведамілі, з удзелам нідэрландскага артыста. Ён не будзе ўдзельнічаць у рэпетыцыях да далейшага апавяшчэння», — заявілі раней у Еўрапейскім вяшчальным саюзе (EBU).

Па даных шведскай тэлекампаніі SVT, паміж Клейнам і фатографам за кулісамі адбылася фізічная сутычка. Афіцыйная прычына расследавання ў дачыненні да музыканта пакуль што не раскрываецца.

Клейн ужо прыцягнуў да сябе ўвагу на сумеснай прэс-канферэнцыі з дзесяццю пераможцамі другога паўфіналу Еўрабачання. У прыватнасці, ён некалькі разоў без дазволу выказаўся наконт удзелу ў конкурсе Эдэн Голан, якая прадстаўляе Ізраіль.

Ён таксама дэманстратыўна падняў над галавой сцяг Нідэрландаў, калі спявачка рабіла заяву. Раней Клейн адмовіўся фатаграфавацца побач з Голан.

Фінал Еўрабачання пройдзе сёння вечарам, пачатак а 22-й гадзіне. 

Топ-7 яскравых выступаў, якія будуць на сёлетнім Еўрабачанні

У Мальмё прайшоў першы паўфінал Еўрабачання

«А пра гэтыя наркотыкі мы нічога не ведаем». У Швецыі прайшоў другі паўфінал Еўрабачання

Nashaniva.com