Тыкток будзе пазначаць кантэнт, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту

Тыкток абвясціў пра ўвядзенне пазнак для кантэнту, створанага з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Такая мера накіраваная на барацьбу з распаўсюджваннем дэзынфармацыі ў сацыяльнай сетцы, піша Tech Xplore.

10.05.2024 / 21:15

«Штучны інтэлект адкрывае неверагодныя творчыя магчымасці, але можа збіць з панталыку або ўвесці ў зман карыстальнікаў, калі ім не паведамяць, што кантэнт быў створаны штучным інтэлектам», — гаворыцца ў заяве TikTok.

Сацыяльная сетка будзе прымацоўваць да гэтых матэрыялаў спецыяльны ярлык, «калі яны загружаюцца з пэўных платформаў».

Раней TikTok ужо стымуляваў карыстальнікаў пазначаць кантэнт, створаны або адрэдагаваны пры дапамозе штучнага інтэлекту. Цяпер гэтая мера стала абавязковай, асабліва для кантэнту, які змяшчае рэалістычныя малюнкі, аўдыё і відэа.

Тыкток стаў цалкам даступны ў Расіі — дадатак працаваў з абмежаваннямі з сакавіка 2022 года

Кім Чэн Ын зрабіўся зоркай тыктоку. Як паўночнакарэйскі прапагандысцкі ролік стаў суперхітом у сацсетках

Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы

Nashaniva.com