«Аж да звальнення»: работнікам дзяржструктур рэкамендуюць не ездзіць у «несяброўскія» краіны

Пакуль незразумела, гэта агульны трэнд ці ініцыятывы на месцах. Але з таго, што расказалі «Нашай Ніве» работнікі, праглядаецца сувязь з прызначэннямі ў гэтыя арганізацыі намеснікаў дырэктараў ад КДБ. 

13.05.2024 / 17:47

Пасланне Лукашэнкі. Скрыншот з відэа

Пра тое, што штатныя гэбісты, акрамя зачысткі патэнцыйна нелаяльных, сталі цікавіцца падарожжамі работнікаў за мяжу, «Нашай Ніве» сігналізавалі бюджэтнікі з розных сфер: вытворчасці, кіравання, адукацыі.

Лукашыстаў хвалююць паездкі беларусаў у «несяброўскія краіны», пад чым у першую чаргу маюцца на ўвазе прылеглыя краіны Еўрасаюза — Польшча, Літва і Латвія, найбольш даступныя для беларусаў. 

«Кажуць, што рабіць там няма чаго: чэргі на граніцах, фінансавы крызіс у ЕС, ну і разведкі, натуральна, бачаць беларусаў і спрабуюць іх вербаваць. Асабліва ўкраінская, якая, маўляў, свабодна сябе адчувае ў Еўропе. 

@nashaniva Супрацоўнікам дзяржструктур стала складаней выехаць за мяжу #беларусьновости #беларускаямова #минск #ссср #белорусы #нашаніва ♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Такую размову праводзіў асабіста наш ідэолаг, у мінулым штатны афіцэр КДБ, які з'явіўся ў арганізацыі ў 2022 годзе, — расказала «Нашай Ніве» супрацоўніца дзяржаўнага прадпрыемства. — 

З другога боку, ён агітаваў: маса турыстычных маршрутаў адкрыта на ўсходзе, едзьце туды і не спрабуйце нічога хаваць: ёсць магчымасці запытваць інфармацыю аб выездах супрацоўнікаў.

І калі стане вядома, што нехта без прычыны ездзіць у несяброўскія краіны, то наступствы — аж да звальнення. Нашы маладыя дзеўкі з замежнікамі-ухажорамі трошкі прысумавалі», — апавядае жанчына. 

«Нам давялі, што выезды ў несяброўскія краіны непажаданыя.

Маўляў, пакаранняў за гэта не будзе, але можа быць прынята да ўвагі пры разглядзе пытанняў. Так што выбірайце, што вам важнейшае: кар'ера або паездкі ў Варшаву да сяброў.

Ну і таксама сказалі, што частыя паездкі могуць быць успрыняты негатыўна тымі структурамі, якія «за намі прыглядаюць». Магчымыя выклікі туды. Думаю, застрашваюць па разнарадцы», — сказаў супрацоўнік дзяржаўнай арганізацыі, якая вырабляе тэхніку. 

Супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства слухаюць высокапастаўленага госця. Скрыншот з відэа БТ

«Прамой забароны няма, але наш кадэбіст напісаў загад, які давялі пад роспіс: што ў выпадках выезду ў несяброўскія краіны па вяртанні трэба пісаць на імя намесніка дырэктара дакладную, у якой апісваць свой маршрут, з кім сустракаўся, што абмяркоўвалі. Ці пісаў хто ў рэальнасці — не ведаю», — сказаў супрацоўнік адной з адукацыйных устаноў абласнога горада.

«На ўзроўні начальнікаў аддзелаў выканкама ніхто ўжо не можа выехаць за мяжу без пісьмовага звароту з тлумачэннямі на імя кіраўніка выканкама. А той, у сваю чаргу, як я разумею, узгадняе з органамі і з аблвыканкамам», — патлумачыў «Нашай Ніве» супрацоўнік аднаго з райвыканкамаў на захадзе краіны.

Раней выезды забаранілі супрацоўнікам сілавых структур, у прыватнасці — міліцыі. Мы паведамлялі, што афіцэраў нават змушаюць здаваць пашпарты начальству, пакідаючы ім на руках толькі ID-карту, якой хапае для любых аперацый унутры Беларусі.

Лукашэнка апраўдваўся перад вайскоўцамі за сваё «калдыбанне па завуголлях з Шайгу»

Cуд наклаў на Пратасевіча штраф — 24,5 мільёна рублёў. Ён у шоку

Nashaniva.com