За палітыку пачынаюць судзіць бізнэсмена Вадзіма Рушкевіча
Мужчыну 50 гадоў. Па звестках BELPOL, у Рушкевіча ёсць жонка і двое дарослых дзяцей — сын і дачка.
07.05.2024 / 15:24
Вадзім Рушкевіч. Фота: BELPOL
Рушкевіч доўга ў бізнэсе. Ён быў заснавальнікам або дырэктарам некалькіх арганізацый, якія займаліся імпартам камп'ютараў і камплектуючых да іх. Апошнім часам быў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях кампаніі «Авард Сэрвіс» і дырэктарам кампаніі «СанРан».
Невядома дакладна, калі яго затрымалі, але больш за паўгода таму. КДБ уключыў Рушкевіча ў спіс удзельнікаў «экстрэмісцкага фарміравання Трыэліт» як і бізнэсмэна Уладзіміра Балабановіча, якога судзяць за заклікі да санкцыяў.
Імаверна, чат ускрылі праз некага з затрыманых. Напрыклад, у спісе ўдзельнікаў на сайце МУС адзін з людзей падпісаны як «Сусед Кірыл».
Суд над Вадзімам Рушкевічам пачнецца 20 мая. Судзіць Уладзіміра будуць па двух артыкулах — ч. 1 арт. 342 КК («удзел у дзеяннях, якіх груба парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такога ўдзелу») і ч. 3 арт. 361 КК («заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы»). За гэта яму пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.
Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»
Баранавіцкаму іпэшніку пагражае да 12 гадоў турмы за «заклікі да санкцыяў»