Кацярына Сныціна згуляе апошні матч у кар'еры 19 мая, а пасля запрашае пагуляць з ёй беларусаў

Славутая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна, якая нядаўна з брытанскім клубам «Лондан Лаянс» выйграла баскетбольны Еўракубак, заявіла пра заканчэнне прафесійнай спартыўнай кар'еры. Апошні матч яна правядзе 19 мая, а пасля ў яе ёсць для лонданскіх беларусаў цікавая прапанова. 

06.05.2024 / 23:01

Кацярына Сныціна. Скрыншот з відэа

«Дарагія беларусы Лондана! Ужо другі сезон вы прыходзіце на мае гульні і падтрымліваеце мяне ад усёй душы

19 мая на А2 арэне пройдзе заключны матч маёй баскетбольнай кар'еры, а 25 мая каля О2 арэны (Design District, SE10 OBQ ) я запрашаю пагуляць ўжо вас саміх!

Мы класна пагулялі мінулым летам, а гэтым летам я знайшла для нас цудоўную пляцоўку, дзе будзем толькі мы! Пачатак у 11:00», — напісала Сныціна.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от КАТЯ СНЫТИНА (@snytsina)

Для таго, каб зарэгістравацца на мерапрыемства, абавязкова трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

Удзельнічаць з гульні можа любы, незалежна ад узросту і фізічнага стану, галоўнае, каб было жаданне.

Кацярына Сныціна з «Лондан Лаянс» выйграла баскетбольны Еўракубак

«Ваў! Мне напісала сама Каця Сныціна!» Журналістка «Трыбуны» Сабіна Аліева пра адносіны, камінг-аўт і булінг

Кацярына Сныціна ўвайшла ў топ-3 па набраных ачках у гісторыі Еўракубка

Кацярына Сныціна пасля заканчэння гэтага сезона завершыць кар'еру

Nashaniva.com