Пазняк пахваліўся, што Лукашэнка павіншаваў яго з юбілеем. Як гэта было?

Некалькі дзён таму Зянон Пазняк заявіў, што Аляксандр Лукашэнка нібыта павіншаваў яго з 80-гадовым юбілеем. «Люстэрка» спытала ў палітыка, што было ў гэтым лісце, якім чынам яно прыйшло і як ён сам усё гэта ўспрыняў.

06.05.2024 / 18:00

Зянон Пазняк. Фота з сацыяльных сетак

Зянон Пазняк спачатку адмовіўся камэнтаваць сваю публікацыю, заявіўшы, што ўсё, што хацеў сказаць, ужо апублікаваў. Але потым дадаў некалькі дэталяў.

«Віншаванне [было] па дыпламатычнай пошце з усімі патрабаваннямі. Павіншаваў спадар Латушка і спадар Лукашэнка, якія з’яўляюцца маімі палітычнымі праціўнікамі. Гэта сведчыць, што ў іх ёсць палітэс, узровень палітэсу», — расказаў палітык, удакладніўшы, што раней віншаванняў ад Лукашэнкі не атрымліваў, «у гэтым годзе толькі». 

Працягваць размову пасля гэтага Пазняк адмовіўся, паўтарыўшы, што ўся інфармацыя была апублікаваная ў яго тэлеграм-канале.

Былы дыпламат Павел Мацукевіч лічыць, што ініцыятыва віншавання Лукашэнкам Зянона Пазняка наўрад ці паходзіла ад амбасады Беларусі ў Польшчы.

«Уявіць такое мне, шчыра кажучы, складана. Што тычыцца ініцыятывы, тут магчымыя варыянты. Яна магла зыходзіць ад адміністрацыі Лукашэнкі, калі такое пасланне сапраўды было, — кажа ён. — Таму што калі ён кагосьці афіцыйна віншуе, пра гэта паведамляецца на яго сайце і на БелТА. Напрыклад, як было з віншаваннем Кебіча з 80-годдзем.

А сам працэс не ўяўляе вялікай складанасці або загадкі. Калі такое пасланне было, то, хутчэй за ўсё, яго спачатку перадалі з адміністрацыі ў беларускае МЗС, адтуль у амбасаду Беларусі ў Варшаве. Далей гэта ўжо галаўны боль амбасады: адшукаць Пазняка і перадаць яму ліст. Думаю, гэта не складае вялікай працы, паколькі яго кантакты не з'яўляюцца таямніцай».

Тры памылкі Пазняка, у выніку якіх гісторыя Беларусі пайшла так, як пайшла

«Пасля кампрамісу з камуністамі Пазняк не здолеў бы ўтрымацца на чале БНФ». Навумчык адказвае на артыкул у «НН»

«Я ж думаў, што гавару па-руску, а мяне ні ў водны тэатральны не ўзялі». Зянон Пазняк — пра юнацтва, мемы пра сябе і як паставіў Лукашэнку на месца

Ці магла б Беларусь стаць незалежнай без Пазняка?

Nashaniva.com