У Мінску прадаюць кватэру з відам на КДБ. Колькі просяць за «сталінку» з тэрасай?
Від на праспект, але ёсць нюанс.
03.05.2024 / 16:44
Фота: realt.by
Агульная плошча аднапакаёвай кватэры, якая прадаецца ў Мінску па адрасе праспект Незалежнасці, 14, складае 42 м². Яна на апошнім паверсе шасціпавярховага дома. Адметна, што ў доме няма ліфта.
Вышыня столяў у кватэры 3,07 метра. Плошча кухні — 13,2 м², плошча жылога пакоя — амаль 16. Прыбіральня і ванны пакой у розных памяшканнях. У кватэры старыя драўляныя арачныя вокны.
Фота: realt.by
Рамонт, па ўсёй бачнасці, апошні раз рабілі яшчэ пры Саветах. Падача вады і каналізацыйны зліў у кухні знаходзіцца паміж уваходнымі дзвярыма і кладоўкай, сама ракавіна адсутнічае. З дабротаў цывілізацыі толькі старая кухонная пліта і выцяжка.
Фота: realt.by
Таму новым гаспадарам давядзецца грунтоўна ўкласціся перад тым, як заехаць у новую кватэру.
Галоўная фішка гэтай «сталінкі» — прасторная тэраса, якая выходзіць на праспект Незалежнасці. З яе адкрываецца від на будынак КДБ.
Фота: realt.by
Просяць за аднапакаёўку ў цэнтры без мэблі, сучаснага рамонту і ліфта 99 900 даляраў.
У цэнтры Мінска прадаецца «сталінка» з трохкутнай прыбіральняй і голымі цаглінамі ў інтэр'еры
У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць кватэру з голымі сценамі. Голымі ў прамым сэнсе
У Мінску прадаюць элітную кватэру з відам на плошчу Перамогі. Колькі просяць?