Палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна ў калоніі зноў перахварэла на пнеўманію
Паводле яе сяброўкі, нядаўна ў Ксеніі, якая хварэе на астму, пачалася моцная алергія на піжаму сукамерніцы з моцным пахам парфумы.
02.05.2024 / 14:17
Праз гэта яна пачала моцна кашляць, задыхацца і не магла спаць некалькі сутак. Паведамляецца, што палітзняволеная захварэла на пнеўманію і яе на некаторы час змяшчалі ў санчастку, піша «Вясна».
Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Дома журналістку чакае непаўнагадовы сын.
Падтрымайце Ксенію лістамі і паштоўкамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ксенія Алегаўна Луцкіна
За кратамі знаходзяцца як мінімум 7 палітзняволеных з анкалагічнымі захворваннямі