За кратамі знаходзяцца як мінімум 7 палітзняволеных з анкалагічнымі захворваннямі
Палізняволеных, якія знаходзяцца за кратамі з дыягназаванымі анкалагічнымі захворваннямі, падлічыла «Вясна».
Людзі, якім акрамя агульных для ўсіх палітзняволеных пакутаў дакучае яшчэ і смяротна небяспечная хвароба:
• 66-гадовы Рыгор Кастусёў — быў асуджаны да 10 гадоў калоніі;
• 62-гадовая Галіна Дзербыш — была асуджаная да 20 гадоў калоніі;
• 39-гадовая Ксенія Луцкіна — была асуджаная да 8 гадоў калоніі;
• 29-гадовы Павел Кучынскі — быў асуджаны да 4 гадоў і 9 месяцаў калоніі;
• 56-гадовы Уладзімір Малахоўскі — быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі;
• 40-гадовы Руслан Слуцкі — быў асуджаны да 11 гадоў калоніі;
• 62-гадовая Ала Зуева — была асуджана да 2,5 гадоў калоніі.
Акрамя таго, у 73-гадовага Васіля Бераснева значна пагоршылася здароўе ў СІЗА: магчыма, у яго анкалагічнае захворванне, аднак на момант верасня 2022 году яго не накіроўвалі на абследаванне. Замест гэтага — пастаянна ставілі абязбольваючыя кропельніцы.
Каментары