Генадзь Давыдзька знайшоў зусім нечаканыя прычыны пратэстаў 2020 года

Экс-дэпутат і экс-чыноўнік Генадзь Давыдзька на ток-шоу «Яшчэ не вечар» тэлеканала АНТ назваў сваю версію прычынаў пратэстаў 2020 года і на хаду прыдумаў сюжэт фэнтэзі пра тыя падзеі, заўважыў «Священный Белавуд».

01.05.2024 / 16:35

Генадзь Давыдзька

«Калі б у нас быў добры кінематограф, у нас не было б бяды ў жніўні 2020 года. Разумееце, чым менш грошай на культуру, тым больш грошай на турмы», — пакручастым шляхам зрабіў высновы Давыдзька.

Маўляў, калі б існаваў добры кінематограф, ніхто супраць Лукашэнкі не пратэставаў бы.

Таксама Давыдзька па-хуткаму прыдумаў сюжэт для стужкі пра 2020 год у жанры фэнтэзі. Нібы нейкі монстр стварыў жучкоў, якія праз радыё запаўзлі ў галовы беларусам, каб тыя ўзялі БЧБ-сцягі і выйшлі на плошчы з мітынгамі. 

«Вось, калі ласка, гэта фэнтэзі, але яно спрацуе на некаторую публіку больш, чым драма», — кажа ён. 

Менавіта сцэнароў пра 2020 год ніяк не можа здабыць Мінкульт, бо ніхто не хоча здымаць пра «гераізм сілавікоў».

Прэм’ера камедыі ад «Беларусьфільма»: у галоўнай ролі расеец, а малады рэжысёр прапануе вадзіць школьнікаў

«Ён вельмі сціплы чалавек». Гендырэктар «Беларусьфільма» мяркуе, што прыйшоў час зняць фільм пра Лукашэнку

У МДЛУ прымушаюць глядзець фільм пра «патрыятычных лекараў, якія не хочуць на Захад». У ход ідуць пагрозы

Самы касавы фільм у гісторыі беларускага кінематографа. Пра што ён? 

Nashaniva.com