Кіно1717

Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»

Ведамства не атрымала ніводнага сцэнарыя на гэтыя тэмы.

Намесніца начальніка аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Крысціна Мельнікава ў эфіры АНТ расказала, што яе ведамства не атрымала ніводнага сінопсісу фільма на тэму пратэстаў 2020 года, піша канал «Священный Белавуд».

У студзені Мінкульт і «Беларусьфільм» абвясцілі конкурс сцэнарыяў для фільмаў з дзяржпадтрымкай. Іх плануюць зняць у 2025 годзе. З таго часу ведамства атрымала 280 заявак з розных краін свету. Аднак абсалютная большасць гэтых сцэнарыяў, як заўважыла Мельнікава, у жанрах фэнтэзі ці камедыі.

Пры гэтым пра падзеі 2020 года і «гераізм сілавікоў» — так называлася катэгорыя ў конкурсных дакументах — здымаць кіно ніхто не хоча. Але ў ведамстве не губляюць надзеі. Мельнікава запрасіла дзяржтэлеканалы зняць з «Беларусьфільмам» серыял на гэтую тэму.

Каментары17

  • нявеста азаронка
    01.05.2024
    "Мельнікава запрасіла дзяржтэлеканалы"
    у галоўнай ролі Пузаронак?
  • Кіна не будзе
    01.05.2024
    Усе такога кшталту "сцэнарысты" ўжо пры пагонах кдб і выдаюць сюжэты адзін другога "гераічней". Пра пацукоў у вадаправодзе, 150 джыпаў з кулямётамі, ламбаду ў Гродне, склеп у Гомельскай вобласці... якога кіна вам шчэ трэба!?
  • Axel Justas
    01.05.2024
    А ці быў хлопчык - так званы 'гераізм' так званых 'сілавікоў'?

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі17

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія6

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА11

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску7

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі17

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →